Грамадства22

У адным з беларускіх гарадоў гарадскую елку вырашылі не прыбіраць даўжэй за астатніх

У райцэнтры Іўе галоўная гарадская елка прастаіць да 3 лютага, у той час як у іншых гарадах Беларусі елкі з плошчаў ужо прыбіраюць. Мясцовыя ўлады вырашылі ўлічыць просьбу вернікаў мясцовай каталіцкай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла, піша Katolik.life.

Стаў вядомы горад Беларусі, дзе найдаўжэй прастаіць гарадская елка. Прычына — у католіках

Рэч у тым, што ў гэтым горадзе 2 лютага адбудзецца вядомы на ўсю Беларусь фестываль калядных спеваў Gloria in excelsis Deo — «Хвала на вышынях Богу», паведаміў Іўеўскі дэканат. Мерапрыемства штогод збірае ўдзельнікаў рознага ўзросту, якія не толькі выконваюць калядныя песні, але таксама чытаюць вершы, танчаць і паказваюць сцэнкі.

Фестываль пройдзе ў цэнтры культуры і вольнага часу — акурат каля яго і стаіць галоўная гарадская елка. Дарэчы, яе па выніках абласнога конкурсу назвалі самай прыгожай на Гродзеншчыне.

Увогуле ж па каталіцкай традыцыі елкі і стаенкі і павінны стаяць у каталікоў да свята Ахвяравання Пана, якое адзначаецца 2 лютага.

Каментары2

  • і
    31.01.2025
    Рэдактару. Ваш сайт пачаў адкрывацца на рускай мове па дэфолту.
  • Ёсік
    31.01.2025
    Ялінка, а не навагодняя елка. Дык сьвята ж, выбары, амаль усе за яго аддалі галасы. 5 лютага аб'явіць канчатковыя вынікі, таму і стаяць ялінкі.

«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію11

«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя дакладныя лічбы новага ўтыльзбору. Вось якія аўто падаражэюць9

У Нацыянальным мастацкім музеі выставілі працы Z-мастакоў, прыкрыўшыся тэмай «Вялікай Айчыннай вайны»22

Былую каралеўскую сядзібу ў Гродне набыла царква «Слова Божае»3

Палітзняволеная блогерка Вікторыя Гусарава пасля суда выйшла на волю

Астраномы адкрылі новы астэроід. А пасля аказалася, што гэта аўтамабіль, які лятае ў космасе4

Прабіў талон, але ўсё роўна «заяц» — як такое магчыма4

«Белавія» дае зніжку на ўсе рэйсы з Беларусі

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру8

Беларуска-анліфаншчыца, асуджаная ў Польшчы за шпіянаж, не прыйшла адбываць пакаранне і не заплаціла штраф8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію11

«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць