Нацыянальнае кадастравае агенцтва апублікавала звесткі пра кошт зямлі ў Беларусі. Звесткі пра кадастравую цану беларускіх земляў апублікаваныя ў часопісе Міністэрства фінансаў «Финансы, учет, аудит», піша сайт «Про недвижимость».
Аўтары артыкула канстатавалі, што кадастравая цана земляў у шэрагу выпадкаў істотна вырасла ў параўнанні з папярэдняй кадастравай ацэнкай, і гэты трэнд найбольш закрануў самыя дарагія зямлі.
Першыя месцы сярод гарадоў з найбольш дарагой зямлёй занялі:
- Мінск (сярэдні кадастравы кошт — 699,4 руб. за кв. м, +48,5% да ўзроўню 2019 года);
- Фаніпаль (256,9 руб., +70,5%);
- Заслаўе (235,1 руб., +106,6%);
- Брэст (207, 01 руб., +74,7%).
Што да раёнаў Беларусі з найбольш дарагой зямлёй, то тут лідары такія:
- Мінскі раён (177,7 руб. за кв.м, +51,3% да ўзроўню 2019 года);
- Смалявіцкі раён (40,07 руб., +63,3%);
- Дзяржынскі раён (34,06 руб., +52,9%);
- Пухавіцкі (23,03 руб., +59%);
- Маладзечанскі (23 руб., +34,7%).
Супрацоўнікі Нацыянальнага кадастравага агенцтва адзначылі, што змяненне кадастравага кошту можа быць звязана з ростам цэн на рынку нерухомасці, паляпшэннем інжынернай і транспартнай інфраструктуры, улікам дадатковых фактараў ацэнкі, удасканаленнем тэхналогіі правядзення кадастравай ацэнкі.
Каментары