Кіроўца аўтамабіля спрабаваў павярнуць направа з трэцяй паласы, праскочыўшы пад носам у тралейбуса ВІДЭА
Гэта не было добрай ідэяй. ДТЗ адбылося на праспекце Дзяржынскага ў Мінску.
Здарэнне адбылося 30 студзеня каля 16:00, за рулём аўтамабіля BMW быў 21-гадовы кіроўца.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў, але транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.
Кіроўцы склалі т. зв. еўрапратакол, то-бок, улічваючы нязначнасць нанесеных пашкоджанняў і адсутнасць пацярпелых, вырашылі гэта пытанне самастойна, без удзелу ДАІ.
Каментары