Працэс аб прызнанні прадукцыі Tut.by і сацсетак экстрэмісцкімі прыпынілі на нявызначаны тэрмін
Была пададзена заява пра абскарджанне дзеянняў камісіі па вынясенні экспертнага заключэння.
Яе будзе разглядаць Эканамічны суд. Дата пасяджэння пакуль не вызначана.
Працэс пачаўся сёння ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. МУС выступіла з ініцыятывай, каб сайт, сацсеткі і ўсе матэрыялы партала прызналі экстрэмісцкімі. Разглядае справу суддзя Таццяна Скапец.
Прадстаўнік МУС падаў хадайніцтва, каб працэс зрабілі закрытым, бо ў матэрыялах справе маецца заключэнне Рэспубліканскай экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праявы экстрэмізму.
Каб не дапусціць агалошвання звестак з заключэння, МУC і просіць працэс закрыць. Што і было зроблена. Але пакуль у працэсе перапынак.
Нагадаем, што 18 мая ў рэдакцыю партала і дадому да некаторых супрацоўнікаў прыйшлі сілавікі. З 18 мая партал заблакаваны, а 15 супрацоўнікаў кампаніі, уключаючы галоўнага рэдактара Марыну Золатаву, арыштаваныя па крымінальнай справе.
Каментары