Маргарыта Ляўчук, у якой былі праблемы з галасавымі звязкамі, расказала пра сваё здароўе
У сакавіку оперная спявачка Маргарыта Ляўчук адмяніла канцэрты ў Варшаве і Гданьску — у яе дыягнаставалі паліп на галасавых звязках, яна страціла голас. На «Лямпавым стрыме» яна распавяла, як сябе адчувае цяпер.
Ляўчук сказала, што абышлося без аперацыі, і «гэта класна». Яна ўжо праспявала адзін спектакль — доктар дазволіла.
«Але голас яшчэ «падхварэлы» крыху, трэба праходзіць фізіятэрапію.
І, канечне, цяпер праходжу псіхатэрапію, таму што жарты жартамі, але гэта такая псіхалагічная траўма. Таму я з усіх бакоў абклала сябе дактарамі і лячуся», — сказала яна.
«Марго была сапраўдная беларуска, таму што ў беларуса няма голасу», — пажартаваў у адказ комік Дзмітрый Нарышкін.
Каментары