Грамадства99

Хрэнін: Польшча не адказала на запрашэнне на вайсковыя вучэнні

Міністр абароны кажа, што чакаць будуць да 6 верасня.

Віктар Хрэнін. Фота: БелТА

Польшча пакуль не адказала на запрашэнне накіраваць у Беларусь назіральнікаў на вучэнне АДКБ. Пра гэта заявіў журналістам міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін, піша БелТА.

«Мы накіравалі запрашэнне. Адказу пакуль няма. Вучэнні афіцыйна пачынаюцца 1 верасня. Паглядзім, на якім этапе. Яшчэ ёсць час да 6 верасня — завяршальнага этапу вучэнняў. Калі ласка, чакаем у госці, каб паказаць сваю адкрытасць», — сказаў міністр.

Ён адзначыў, што вучэнні пройдуць на некалькіх палігонах на тэрыторыі Беларусі. Асноўны кантынгент — ад беларускіх Узброеных сіл, а вайскоўцаў з іншых краін не шмат. Самі ж вучэнні больш носяць штабны характар і праводзяцца выключна на планавай аснове. «Іх можна паглядзець на 10 гадоў наперад», — падкрэсліў Віктар Хрэнін.

«Усё задэкларавана, паказана — колькі ўдзельнікаў, на якіх палігонах праходзяць гэтыя вучэнні. Мы вучым сваіх вайскоўцаў, рыхтуем сваё войска рэагаваць на магчымую рызыку і выклікі», — заявіў міністр.

Каментары9

  • Чаркашкварка
    31.08.2023
    Украiнцау таксама запрашалi на вучэннi перад агрэсiяй. I нават "словы афiцэрау" давалi. Нiякай веры словам пуцiнскiнскiх падсцiлак i маскоускiх марыянетак.
  • Чаркашкварка
    31.08.2023
    Х... якi давау слова "афiцэра" Украiне што з Беларусi не будзе напада, пасля напада апусцiуся яшчэ нiжэй плiнтуса, калi званiу мiнiстру абароны Украiны i трасучымся голасам перадавау ад пуцiна "прапанову здацца". Такiя не толькi не маюць прауды але i нiякага гонару. Агiдны кавалак таго самага.
  • Zhora
    31.08.2023
    Ко-ко-ко. Мы накіравалі запрашэнне. Адказу пакуль няма. Вучэнні афіцыйна пачынаюцца 1 верасня. Паглядзім, на якім этапе. Яшчэ ёсць час да 6 верасня — завяршальнага этапу вучэнняў. Калі ласка, чакаем у госці, каб паказаць сваю адкрытасць
    https://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/325434

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць