Грамадства3434

«Латушка фальсіфікаваў у пасольстве, камбрыг Сахашчык — у сябе» — Саннікаў патлумачыў свае прэтэнзіі да лідараў

У інтэрв'ю «Рацыі» Андрэй Саннікаў абгрунтаваў, чаму нельга адмяняць санкцыі, расказаў, чаму не бярэ ўдзелу ў акцыях па спыненні экспарту Беларусі і за што крытыкуе Ціханоўскую і яе атачэнне.

Андрэй Саннікаў Андрей Санников Andrey Sannikov
Адрэй Саннікаў. Фота: «Голас Амерыкі»

Падчас размовы было закранута пытанне адмены санкцый у абмен на вызваленне палітзняволеных. Па словах Саннікава, з такой ініцыятывай выступае «група вакол Ціханоўскай».

Па словах палітыка, цяпер санкцыі працуюць не да канца. «Зерне ідзе. Польшча і Літва — самыя жорсткія крытыкі рэжыму Лукашэнкі. З імі таваразварот у Беларусі на першых месцах у Еўропе. Пакуль не будуць закрытыя гэтыя дзіркі, не пачнуць працаваць сапраўдныя санкцыі, нельга пра іх казаць. Гэта такі аргумент, які мы чуем кожны раз, калі яны (краіны Захаду — «НН») уводзяць санкцыі.

Увялі санкцыі, яны папрацавалі два гады, а потым прапаноўваюць іх зняць. Гэта тое, што і Пуцін, і Лукашэнка добра ведаюць. Што Захад стоміцца ад сваіх жа санкцый і пачне іх здымаць. Нельга зараз гэтага дапускаць».

Чаму не далучаецца да акцый па ўзмацненні санкцый?

Цяпер у Варшаве каля ўрадавых будынкаў праводзяцца акцыі з заклікам да польскіх уладаў перакрыць экспарт Беларусі. Але Саннікаў у іх не бярэ ўдзелу. Чаму ён не далучаецца?

«Я пакуль што не бачу алгарытму, які будзе працаваць. Я не супраць гэтай акцыі. Але я не буду далучацца. Таму што, па-першае, я іншым займаюся. Па-другое, у мяне ёсць «Еўрапейская Беларусь». Мы абмяркоўвалі, што для нас прыярытэт.

Па-трэцяе, спробы па перакрыцці руху, што былі, ні да чаго не прывялі. Былі нейкія піяр-акцыі. Таму, калі я размаўляў з арганізатарамі акцый, я сказаў, што трэба нейкія дамоўленасці з польскім бокам. Зараз гэта адбываецца»

Чаму праігнараваў канферэнцыю «Шлях да Волі»

Саннікаў адзначыў, што яго запрашалі на канферэнцыю «Шлях да Волі», якая адбылася ў Кіеве ў канцы лістапада 2023 года. Па словах палітыка, канферэнцыя была не кансалідацыяй, а спробай пэўных людзей, якіх ён не захацеў называць, «пусціць пыл у вочы, паказаць, вось мы тут стварылі цэнтр, які будзе ўсім кіраваць.

А хто кіраваў [канферэнцыяй]? Украінцы. Якія ў мяне даверу не выклікалі, таму што сярод іх былі тыя, хто патрабаваў рэпарацый ад Беларусі. Ну, як я магу там удзельнічаць? Я не магу ўдзельнічаць у тым, у чым я не працаваў з самага пачатку і чаго я не разумею».

За што крытыкуе Ціханоўскую і яе атачэнне

Саннікаў звяртае ўвагу, што Латушка падчас сваёй працы паслом Беларусі ў Польшчы быў старшынёй выбарчай камісіі на ўчастку, які размяшчаўся на тэрыторыі пасольства. І такім чынам удзельнічаў у фальсіфікацыі выбараў — злачынстве, якое не мае тэрміну даўніны.

«Старшыня выбарчай камісіі адказвае за лічбы і ён — першая, а можа і галоўная інстанцыя, якая фальсіфікавала выбары. Латушка фальсіфікаваў, камбрыг Сахашчык — у сябе фальсіфікаваў.

І калі вось атачэнне складаецца з людзей, якія гэты рэжым стварылі, як я магу думаць, што нейкія змены з імі могуць быць звязаныя? Яны забяспечылі паразу рэвалюцыі і зараз робяць усё, каб нічога не адбывалася ў Беларусі».

«Дарэчы, той чалавек, які цяпер займаецца пашпартам, ён сам прызнаўся, што два разы працаваў у камісіі, якая фальсіфікавала выбары. Кавалеўскі. Ну што такое пашпарт? Як можна людзям хлусіць? Ну нічога не будзе з гэтага», — дадае Саннікаў і працягвае:

«Але гэтая сетка, раскінутая праз план «Перамога», «Рабочы рух», розныя «Галасы», розныя боты, «Кадравыя рэзервы», той жа пашпарт, падстаўляе людзей. Мы ж ведаем, што арышты адбываюцца ў Беларусі. І што б яны не адмаўлялі, гэта ўсё звязана з іх дзейнасцю. Вы чулі, каб яны папрасілі прабачэння? Яны ж усё адмаўляюць. Я не магу маўчаць у гэтай сітуацыі. Дайце мне вынікі».

Саннікаў сцвярджае, што яго крытыка часам працуе: «Часам пачынаюць нешта рабіць пад уплывам маёй крытыкі».

Чытайце яшчэ:

Халіп пра Саннікава, Ціханоўскую і катлеты: Гэта выключна пра ежу, бываюць такія дзіўныя супадзенні

Саннікаў — журналістцы «Дойчэ Веле»: Гэта абавязковыя пытанні, якія вам куратары кажуць задаваць?

Саннікаў: Дэмсілы — гэта я. А Латушка і іншыя — самазванцы

Саннікаў раіць краінам ЕС выганяць беларускія пасольствы. «А тым, хто верыць у пашпарт новай Беларусі, давядзецца горка пашкадаваць»

Каментары34

  • Тарелка с лапшой
    28.03.2024
    Андрей Олегович, в свободной Беларуси, ну максимум, светит вам должность советника министра иностранных дел. Дайте вы уже молодым дорогу, хватит с беларусов этих старцев с посинелыми пальцами. Я понимаю, что Ирина там вас половником подгоняет, чтобы вы снова вступили в борьбу за власть и попытались откусить кусок грантового пирога, потому-что у Наташи серьезная просадка по доходам с сайта, но - нет. Все мы прекрасно наблюдаем и понимаем, что вас достали из старого сундука и прокачивают медийно для вышеуказанных дел. Ваше время большой политики осталось далеко в прошлом.
  • Курт
    28.03.2024
    Суровая правда. Спасибо Андрей Олегович. Эти «бывшие», архитекторы и прорабы необольшевицкого, русскомирского режима, не имеют никого морального права называть себя некими «лидерами» и представлять Беларусь.
  • Ждем ответ
    28.03.2024
    Вот не ймется бороде. Все плохие, все не умные, а я самый самый.
    Успокойся уж, все твои высказывания и действия, только на пользу банде луки.
    Тебе это надо, забытый и не оцененый?

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі14

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць