Грамадства55

Цягнік з мігрантамі затрымалі ў Кузніцы: яны хацелі трапіць у Польшчу ў грузавым вагоне

У чыгуначным памежным пункце пропуску «Кузніца» (з беларускага боку «Брузгі») польскія мытнікі выявілі чатырох мігрантаў. Яны спрабавалі перасекчы мяжу ў паўвагонах грузавога цягніка з керамзітам, закапаўшыся неглыбока ў груз. Затрыманых перадалі супрацоўнікам Памежнай аховы ў Кузніцы. Пра гэта Hrodna.life паведаміла прэс-сакратарка Падляшскага аддзела Памежнай аховы Кацярына Здановіч.

Затрыманыя мігранты. Крыніца: Прэс-служба Падляшскага аддзела памежнай аховы ў Кузніцы

Адзін з мігрантаў мае забарону на ўезд у дзве краіны Еўрасаюза з-за крадзяжоў і гвалту

Затрыманыя мужчыны — грамадзяне Алжыра, якім ад 21 да 29 гадоў. Аднаму з іх у 2020 годзе выдалі рашэнне аб высылцы і забароне на ўезд на 10 гадоў. Прычына забароны — хатні крадзеж з прымяненнем гвалту і пагроз. Таксама мужчыну асудзілі на восем месяцаў пазбаўлення волі ў 2018 годзе ў бельгійскім Бруге.

Гэты мужчына спрабаваў падацца на міжнародную абарону ў Нідэрландах. Але абарону ён не атрымаў, бо ў Нідэрландах яго асудзілі за гвалт у дачыненні да службовых асобаў і ўдзел у мігруючай злачыннай групе, якая займалася крадзяжамі, гвалтам і пагрозамі. З-за гэтага алжырцу на два гады забаранілі ўезд у краіну.

Затрыманыя мігранты. Крыніца: Прэс-служба Падляшскага аддзела памежнай аховы ў Кузніцы

Што будзе з мігрантамі?

У адносінах да чатырох алжырцаў распачалі адміністрацыйную справу. У выніку ім забаранілі ўезд на тэрыторыю Шэнгенскай зоны на пяць гадоў. Таксама ім выдалі рашэнне аб абавязку вернуцца ў краіну паходжання. Да часу выезду з Польшчы іх размясцілі ў ахоўны цэнтр для замежнікаў.

@nashaniva Польскія фермеры разлілі свіны гной на мяжы з Беларуссю. Навошта? #беларусь #нашаніва #граница #пограничник #фермеры ♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Каментары5

  • Сергей
    17.06.2024
    Железную дорогу для грузовых поездов так и не перекроют?
  • Ботам
    18.06.2024
    Скаты, і правільна, што не пускаюць тваіх мігрантаў, нацкваных лукашыстамі. І далей пускаць не будуць. Ной далей лукабот.
  • хтосьці
    18.06.2024
    Сергей, а крычэлі ж, што толькі адзін пераход пакінулі пасажырскі, і адзін грузавы пад  Берасцем. А тут бач ты - і Кузніца працуе для "каго трэба". Крывадушныя мярзотнікі!

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць