Свет44

Ілан Маск вярнуў статус найбагацейшага чалавека ў свеце, пабіўшы ўласны рэкорд

Як піша агенцтва Bloomberg, багацце амерыканскага бізнэсмена дасягнула $347,8 млрд. Для параўнання, багацце другога чалавека ў рэйтынгу, заснавальніка Amazon Джэфа Безаса, складае $219 млрд.

Ілан Маск. Фота: Dimitrios Kambouris / Getty Images

Мінулы раз Маск паставіў рэкорд у лістападзе 2021 года, калі ў яго было $340,4 млрд.

Агенцтва адзначае, што на рост дабрабыту бізнэсоўца паўплывала перамога Дональда Трампа на выбарах прэзідэнта ЗША, падкрэсліваючы, што Маск быў адным з нямногіх буйных бізнэсоўцаў ЗША, якія публічна падтрымалі ягоную кандыдатуру.

Як адзначае выданне The Wall Street Journal, трыумф Трампа на выбарах дапамог стымуляваць новую цікавасць інвестараў да праектаў Маска, праз што іх акцыі істотна выраслі.

Каментары4

  • Рэчаіснасьць
    24.11.2024
    бабруйчанін, дадавай аргументы, а інакш ты падобны на крытыкаў біткоіна пару гадоў таму, якія ўсе пагалоўна зараз раптоўна паздыхалі
  • Лейцар коркавы
    24.11.2024
    Мо хто растлумачыць, як гэты чалавек столькі зарабіў? Прадае Тэслу? Прадае квіткі на свае Фальконы? Адкуль гэткія грошы?
  • бабруйчанін
    24.11.2024
    Рэчаіснасьць, Падобна згодзен
    Наконт бітькоіна Шмат брудных крымінальных падсанкцыйных грошэй у свеце і таму гэта магчымасць карыстацца імі Меней бруда ні будзе
    " бітком" будзе жыць Пакуль
    Наконт бурбалкі Ілона
    Увесь яго узлёт базуецца на джярзаказа падрадах замовлення Штатаў
    Камерцыйны поспех тэсла старлінк таксама падмацован абмежаваннямі санкцыямі " нідобрасумленнай канкурэнцыяй з боку Штатаў Як толькі набярэ моц сумбур валюнтарызм кіравання Трампа любое дзеянне можа прывесці да пачатку нізваротных працэсаў.
    А па простаму чуйка у мяне прадчуванне адчуванне

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі5

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту5

550 рублёў за адзін артыкул. Колькі прапагандысты ў СБ зарабілі на ачарненні Бяляцкага, Дашкевіча і Золатавай5

Праз тыдзень закрыюць мост з вуліцы Маскоўскай на праспект Незалежнасці ў Мінску. Як аб'язджаць?

«Лепш жэрці цюльпаны буду». Фермеры, якія вырошчваюць кветкі, бурна абмяркоўваюць новыя ўмовы працы18

Устаноўлены гранічныя тарыфы на паслугі ЖКГ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі5

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць