Грамадства22

Стала вядома, што за беларус арганізоўваў напад на расійскага апазіцыянера Волкава ў Вільні

Расійскае выданне «Медиазона» вывучыла архіў перапіскі паміж расійскім мільянерам Леанідам Неўзліным і юрыстам Анатолем Бліновым, які абвінавачваецца ў арганізацыі нападу ў Вільні на паплечніка Аляксея Навальнага Леаніда Волкава. Сярод іншага з апублікаванага аналізу перапіскі стала вядома, што за беларус замяшаны ў гэтую справу. 

Фота ілюстрацыйнае

Раней прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, заяўляючы пра затрыманне ў ягонай краіне падазраваных у нападзе на Волкава, адзначыў, што яны «звязаныя з коламі футбольных фанатаў ультрас», а таксама што затрыманы грамадзянін Беларусі, які іх наняў. Паводле звестак выдання The Insider, на гэтага беларуса выйшлі, вывучаючы сувязі затрыманага за напады ў Аргенціне.

Імя арыштаванага беларуса не называлася, але цяпер «Медиазона» высветліла, што яго завуць Віктар Павелка.

Віктару Павелку 36 гадоў. У 2022 годзе яго ўжо судзілі ў Польшчы па справе аб махлярстве і адмыванні грошай. Адной з 17 абвінавачаных тады стала вядомая ў Польшчы тэлевядучая Марцэліна Завадская, якую звязвалі з Павелкам рамантычныя стасункі.

Як расказвала польскае выданне Polityka, Павелка — сын афіцэра КДБ Беларусі, а ў Польшчы ён стварыў злачынную групу, якая прымушала людзей да махлярства. Сярод іх была і тэлевядучая Завадская.

У судзе адзін з падсудных сцвярджаў, што падручныя беларуса паставілі на яго машыну GPS-маячок, пасля чаго яго высачылі і паранілі нажом. Іншы падсудны, грамадзянін Украіны, характарызаваў Павелку як чалавека, які п'е і паводзіць сябе агрэсіўна, часта пагражаючы фізічнай расправай. Яшчэ адзін падсудны, былы баец ММА, які займаўся разам з Павелкам гульнявым бізнэсам, успамінаў, што той падсылаў да яго дадому рускамоўных вымагальнікаў, каб выбіць запазычанасць.

У выніку суд у Калішы прысудзіў Павелку да 3 гадоў і 8 месяцаў зняволення. Да таго часу асуджаны ўжо больш за два гады быў у СІЗА, а таму праз пэўны час апынуўся на волі.

У пракуратуры Польшчы «Медиазоне» паведамілі, што па справе аб нападах на расійскіх апазіцыянераў беларусу выстаўленыя тры абвінавачванні, сярод іх — арганізацыя нападу па палітычных матывах. Ён знаходзіцца пад арыштам.

Прозвішча Павелка аднойчы згадвае ў перапісцы Анатоль Бліноў.

«Ёсць навіна — ёсць кур'ер, які возіць залатыя манеты і грошы з Беларусі ў Швейцарыю і назад. Знаёмы майго нумізмата, — пісаў ён 1 снежня мінулага года. — Банкаўскі кур'ер — Павелка Уладзімір».

Пра каго менавіта тут ідзе гаворка, з перапіскі незразумела (не выключана, што Бліноў проста пераблытаў імя).

Арыштаваны Віктар Павелка, калі верыць лісту Блінова, супрацоўнічае са следствам і дае супраць яго паказанні.

Каментары2

  • У турму яго, а потым на абмен
    27.11.2024
    Як расказвала польскае выданне Polityka, Павелка — сын афіцэра КДБ Беларусі, а ў Польшчы ён стварыў злачынную групу.
  • Gorliwy Litwin
    28.11.2024
    На белай Русі ўжо столькі чэкістаў і мянтоў што на ўсіх іх дзетак не хапае цёплых месцейкаў. Ужо лука сказаў каб іх дырэктарамі прыватных фірм прызначалі, а ўсё роўна ўжо не хапае. Даводзіцца ўжо і рэкенам займацца ў няшчырай панскай Польшчы

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Усе навіны →
Усе навіны

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

Які горад у Беларусі самы сонечны?34

У Гродне заўважылі першага матылька1

«Заўсёды з усмешкай». Былая зняволеная расказала пра гомельскую журналістку Ларысу Шчыракову

У Швецыі асудзілі мужчыну, які п'яны кіраваў дронам. Такое ўпершыню ў гісторыі

У Баранавіцкім раёне жанчыну, верагодна, загрызлі жывёлы

Прыднястроўе дамовілася з Малдовай аб пастаўках газу без Расіі2

Лян Вэньфэн — таемны заснавальнік DeepSeek, які перавярнуў свет штучнага інтэлекту6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі21

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць