У Мінску плануюць пабудаваць кіламетры новых веладарожак, каб закальцаваць імі цалкам сталіцу.
Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік Лукашэнкі ў Мінску Наталля Качанава расказала журналістам пра планы далейшага развіцця Мінска, піша БЕЛТА.
Наталля Качанава адзначыла, што праз месяц у Беларусі будуць падводзіць вынікі 2024 года. Але ўжо зараз можна сказаць, што шмат зроблена. Сярод іншага яны адзначыла, што хутка ў Мінску адкрыюцца тры новыя станцыі метро, больш за 80 зон адпачынку добраўпарадкавана ва ўсіх мікрараёнах сталіцы, пабудаваныя новыя веладарожкі.
«У планах — будаўніцтва яшчэ веладарожак для таго, каб поўнасцю закальцаваць увесь горад, каб людзі маглі займацца веласпортам і, магчыма, дабірацца на работу гэтым відам транспарту» — сказала Качанава.
Каментары
...
шта? дзярэўня прадстаўляе дзярэўню ў Мінску