Грамадства3232

Ягораў перападлічыў суму, якая пайшла бізнэсу з дапамогі Еўрасаюза: Гэта менш, чым я казаў раней, ад сілы 4-7%

Былы спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў яшчэ раз адказаў на абвінавачанні Паўла Латушкі адносна размеркавання грошай ад ЕС.

Андрэй Ягораў і Павел Латушка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай, «Наша Ніва»

Нагадаем, раней кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка заявіў, што за размеркаванне грошай, якія дэмакратычныя сілы Беларусі атрымлівалі ад ЕС, да нядаўняга часу адказваў Андрэй Ягораў. І што нібыта каля 30% сродкаў, выдзеленых ЕС беларускай грамадзянскай супольнасці, ішлі на бізнэс.

Сам жа былы спікер Каардынацыйнай рады сцвярджае, што не быў адказным за размеркаванне сродкаў Еўрасаюза. Іх размяркоўвае сам ЕС. А на бізнэс з таго пакета дапамогі пайшло 10-15%.

У інтэрв'ю Malanka.media Ягораў удакладніў сітуацыю:

«Першапачаткова Еўрапейскі Саюз прапанаваў кансультацыі па дапамозе для Беларусі. Уласна, я прыдумаў антыкарупцыйную схему, каб свае патрэбы вызначалі самі беларускія арганізацыі і ініцыятывы, а не Офіс Святланы Ціханоўскай ці Павел Латушка, ці я, ці яшчэ нехта. У гэтых кансультацыях удзельнічаюць больш за 60 арганізацый, якія вызначаюць патрэбы канкрэтнага сектара.

Менавіта яны лічаць. Я гэтых патрэб, гэтых лічбаў ніколі не вызначаў. (…) Рашэнне, колькі вылучыць, усё роўна заўсёды толькі заставалася за Еўрасаюзам. Іх размяркоўвае Еўрапейскі Саюз, гэта грошы іх падаткаплацельшчыкаў Еўрапейскага Саюза».

У працэс прыняцця рашэння, заўважае Ягораў, уцягнутыя дзясяткі арганізацый, бяруць удзел некалькі сотняў людзей. Даныя даступныя для ўсіх структур дэмакратычных сіл.

«Працэс можа быць абмежаваны з пункту гледжання таго, што шырокія масы людзей не могуць у гэтым удзельнічаць. Вы разумееце самі — існуюць і праблемы бяспекі, і праблемы кваліфікацыі», — заўважае Ягораў.

Ён удакладніў суму, якая пайшла на бізнэс.

«Цяпер па гэтых адкрытых крыніцах (тым, што публікуе ЕС — НН) можна меркаваць, што беларускі бізнэс атрымаў з 2020 года каля 5,5 мільёна еўра.

Нават я быў занадта аптымістычны ў сваіх экспертных ацэнках. Гэта значна менш за тыя 10-15%, пра якія я казаў. [Насамрэч беларускі бізнэс атрымаў] ад сілы 4-7% ад усіх аб'ёмаў», — заўважае Ягораў.

Не абышоў ён і асобу Паўла Латушкі. Па яго словах, «Латушка як выхадзец з сістэмы Лукашэнкі пераходзіць абсалютна ўсе межы этыкі ў барацьбе з тымі, у каго адрознае ад яго меркаванне. Хіба што рэсурсаў не хапае, каб дубінкамі разагнаць тых, хто думае інакш».

Каментары32

  • Я
    17.12.2024
    Вам так і паверыў.
  • квас
    17.12.2024
    У Латушкі было што губляць і, перайшоўшы на светлы бок, ён усё згубіў. Хто Ягораў не ведаю.
  • Ганьба
    17.12.2024
    А можна ўсіх паглядзець?
    Ок, з бізнесам ясна, што нічога няясна. А якія яшчэ сектары атрымліваюць якую дапамогу?
    Дзе гэтыя даныя, "даступныя для ўсіх структур"?
    Колькі пайшло, скажам, на Пашпарт, і на што патрачаныя грошы?

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны6

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Усе навіны →
Усе навіны

Англіканскі святар натхніўся прыкладам Маска і зрабіў падобны жэст. Царква адрэагавала імгненна і строга11

Матэрыял для лепшага захавання энергіі знайшлі ў нечаканым месцы5

Жанчына прадала кватэру, а праз пяць гадоў атрымала вялізны рахунак за камунальныя з яе1

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС25

Дырэктара рэчыцкага прадпрыемства, якога затрымлівалі з кайданкамі, выпусцілі на волю

Вы выкідалі гэтыя лупіны? Вось вам пяць ідэяў8

У Барысаве зацвіла вярба і распускаюцца падснежнікі ФОТАФАКТ4

Як выглядае самы прыгожы камп’ютарны клас у Беларусі ФОТЫ6

Дзе ў Беларусі самая дарагая зямля?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны6

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць