Грамадства2727

Вольга Лойка: На перамовах па Украіне ад Беларусі маглі б быць Лукашэнка і Бяляцкі

У новым выпуску нядзельнага аналітычнага выпуску ТОКу з эканамічнай аглядальніцай і галоўнай рэдактаркай «Плана Б» Вольгай Лойка сярод іншага абмяркоўвалася пытанне ролі Беларусі ў будучых перамовах паміж Украінай і Расіяй.

Алесь Бяляцкі і Аляксандр Лукашэнка. Фота: Наша Ніва, Getty Images

Разважаючы пра перспектывы будучых перамоў па Украіне, Вольга Лойка заўважыла, што яе, як і большасць назіральнікаў пужае, што гэта будуць перамовы толькі паміж Расіяй і ЗША.

«Я вельмі спадзяюся, што гэтага не будзе. [Спадзяюся], там будзе Еўрасаюз, дзе ўсё, уласна і адбываецца, дзе патрэбны гарантыі бяспекі шмат якім краінам. Я спадзяюся, што Еўрасаюз будзе актыўным удзельнікам».

Лойка лічыць, што для захавання суб'ектнасці Беларусі важна, каб інтарэсы Беларусі на будучых перамовах былі прадстаўлены. Гэта можа быць і нехта з структур Еўрасаюза, як прапаноўвае Валерый Кавалеўскі, але ёсць і іншы варыянт.

«Калі там за адным сталом, дапусцім, будуць ад Беларусі [палітвязень, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь] Бяляцкі і Лукашэнка, як бы дзіўна не выглядаў гэты тандэм, гэта будзе важна для Беларусі».

«Цяпер Алесь Бяляцкі для Лукашэнкі быў бы карысней за МЗС і дзве траціны адміністрацыі разам узятыя», —

лічыць аглядальніца і тлумачыць, што Бяляцкі — «чалавек, у якога ёсць асабістая суб'ектнасць, які мог бы, як калісьці Макей ці [памерлы старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта] Алег Гулак (…) прадстаўляць Беларусь».

«Таму б я на месцы Лукашэнкі цяпер моцна падумала аб тым, што вельмі важна захаваць гэтых некалькі людзей, у якіх ёсць асабістая суб'ектнасць. У тым ліку для пападання яго самога ці нейкага з яго каманды за гэты стол перамоў. Каб туды патрапіць, Лукашэнку трэба будзе адназначна даказаць усяму свету, што людзей ён больш не есць. Яму трэба ўсіх паказаць. Пажадана, усім прабачыць».

Па словах Лойкі, для ўнутранай аўдыторыі гэта можа быць прадстаўлена так, як зручна ўладам — «як прабачэнне, як уз'яднанне нацыі».

Глядзіце цалкам:

Каментары27

  • Здаровы глузд з'ехаў з Беларусі
    19.01.2025
    Ну так.. Бяляцкі, а яшчэ Бабарыка, Калеснікава, Ціханоўскі, Аўтуховіч, Пачобут, і нават адваката з сабой возьмуць, амерыканскга - Зянковіча,якога надысь паказалі... А потым перамовы скончацца, сінепалы хітразачос паедзе ў прэзідэнцыю да дзевак-касманаўтак, а тыя - зноў на нары... Гэтак вы сябе гэта ўяўляеце? А інакш і не будзе, пакуль шклоўскі акупант жывы...
  • бабруйчанін
    19.01.2025
    Гэта б было ні блага гадоў 35 таму
    Калі існавал міт" аб каштоўнасцях$€" іллюзія моцы адзінства т.зв " заходняга света" і жаданне зменьвацца у сесесер Гарбачова ці ні здольнасць супрацьстаяць.
    Зараз дзля Беларусі пакуль зноў як " У тумане" .. і ні толькі дзля Беларусі
    Ні ўсе але шмат залежыць ад " выбара нарота ЗША"))) пэрсоны н якую абралі...
    Хутка " туман" пачне ці павялічвацца ці знікаць
    Якое " заўтра надвор'е у Вашынгтоне" магнітных бур німа ..выьухаў на Сонце...
    Гэта таксама прыйдзецца браць да ведама....
  • Брэст
    19.01.2025
    Ілюзіі і салодкія мары

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны8

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Усе навіны →
Усе навіны

У адным з беларускіх гарадоў гарадскую елку вырашылі не прыбіраць даўжэй за астатніх2

Англіканскі святар натхніўся прыкладам Маска і зрабіў падобны жэст. Царква адрэагавала імгненна і строга12

Матэрыял для лепшага захавання энергіі знайшлі ў нечаканым месцы5

Жанчына прадала кватэру, а праз пяць гадоў атрымала вялізны рахунак за камунальныя з яе1

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС25

Дырэктара рэчыцкага прадпрыемства, якога затрымлівалі з кайданкамі, выпусцілі на волю

Вы выкідалі гэтыя лупіны? Вось вам пяць ідэяў8

У Барысаве зацвіла вярба і распускаюцца падснежнікі ФОТАФАКТ4

Як выглядае самы прыгожы камп’ютарны клас у Беларусі ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны8

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць