Эканоміка66

Лукашэнка падпісаў свой першы ўказ пасля чарговага «абрання»

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ па арэндным жыллі. Для каштоўных спецыялістаў яно стане больш танным.

Фота: Мінскстрой

Указ «Аб асаблівасцях выдзялення і выкарыстання арэнднага жылля» падпісаў Аляксандр Лукашэнка, піша прэс-служба палітыка.

Дакумент рэгулюе прадастаўленне арэнднага жылля работнікам запатрабаваных у краіне прафесій. 

Указам прадугледжана, што раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты маюць права вызначаць на месцах пералік спецыялістаў, у якіх мае патрэбу рэгіён, і прымаць рашэнні аб выдзяленні ім арэнднага жылля на падставе хадайніцтваў работадаўцаў, але толькі з ліку дзяржаўных органаў і арганізацый.

Для найбольш запатрабаваных спецыялістаў, якія маюць першачарговае права на атрыманне такой жылплошчы, будзе прымяняцца паніжальны каэфіцыент пры разліку арэнднай платы.

Гэта першы ўказ, падпісаны Лукашэнкам пасля выбараў.

Каментары6

  • першай трэба
    27.01.2025
    во эту жэншчыну наградзіць - https://drj2r4f8hdghw.cloudfront.net/360238
  • Ганьба
    27.01.2025
    Каму ў Мусарастане жыць добра
  • Арэнда
    27.01.2025
    Хутка здадуць жылыя дамы каля ГЦ "Першы". "Казырны" раён! Вось там і атрымаюць хаткі "з паніжальным каэфіцыентам" каштоўныя для улады спецыялісты. Безабаронныя сілавікі, напрыклад :)

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны4

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае самы прыгожы камп’ютарны клас у Беларусі ФОТЫ6

Дзе ў Беларусі самая дарагая зямля?1

«Не маглі ўзяць з сабой». Беларусы вярнуліся на радзіму і кінулі сабаку ў Варшаве13

«Сярод саюзнікаў Расіі Лукашэнка нават не на трэцім месцы ў спісе. Дзесьці ў раёне пятага»2

Блогерка Лера Яскевіч расказала, як выйсці замуж за мяжой, калі ў вас скончыўся беларускі пашпарт7

Тарыфы на камуналку павялічаць сёлета ў два этапы1

Кіроўца аўтамабіля спрабаваў павярнуць направа з трэцяй паласы, праскочыўшы пад носам у тралейбуса ВІДЭА

Сталі вядомыя дакладныя лічбы новага ўтыльзбору. Вось якія аўто падаражэюць9

У Нацыянальным мастацкім музеі выставілі працы Z-мастакоў, прыкрыўшыся тэмай «Вялікай Айчыннай вайны»22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны4

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць