Культура1515

Прызначылі новага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея

Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч пазнаёміў калектыў Нацыянальнага мастацкага музея з новым кіраўніком, паведаміў канал «Культура».

Знаёмства новага кіраўніка Нацыянальнага мастацкага музея з калектывам. Справа — былы дырэктар Уладзімір Пракапцоў. Усе фота: radiokultura / Telegram

Новым дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея стала Ганна Конанава. Раней яна займала пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Ганна Конанава нарадзілася ў 1986 годзе ў Магілёве ў сям’і прафесійных мастакоў, паведамляла «Звязда».

Як і яе бацькі, яна скончыла Гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. У 2011 годзе скончыла аддзяленне жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, магістратуру, аспірантуру, абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 2015 годзе стала сябрам Беларускага саюза мастакоў. Выкладала ў БДАМ і была дэканам мастацкага факультэта.

Пасля пратэстаў 2020 года выступала сведкай на судзе па так званай «справе студэнтаў». «Маладыя людзі ў масе сваёй паддаліся парывам старэйшых. Таму прашу даць ім шанец», — прасіла яна. 

Як стала вядома на мінулым тыдні, Уладзіміру Пракапцову, які 25 гадоў кіраваў Нацыянальным мастацкім музеем, не працягнулі кантракт. 

Каментары15

  • Тэатрал
    13.06.2023
    арчимбольдо, таму што такія як ты толькі глядзяць і жаруць піражкі
  • ар-чи
    13.06.2023
    Тэатрал, а можно..
    от нового Министра культуры
    пир-ожок?
    т.е. фото его коттеджа?
    п.ч. фото коттеджа одного из бывших министров культуры-театрала уже видели )
  • дочка Максима Дизайнера
    13.06.2023
    какой культурай эты министр культуры займауся у сваим жыцци, акром, як сельскахазяйсвиннай?
    и то...

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны9

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Усе навіны →
Усе навіны

«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію20

Жыхара Магілёва, які адбіваўся ад губазікаўцаў у цывільным, будуць судзіць па расстрэльным артыкуле15

Вядомыя імёны 95 тысяч расіян, якія загінулі на вайне з Украінай7

У адным з беларускіх гарадоў гарадскую елку вырашылі не прыбіраць даўжэй за астатніх2

Англіканскі святар натхніўся прыкладам Маска і зрабіў падобны жэст. Царква адрэагавала імгненна і строга12

Матэрыял для лепшага захавання энергіі знайшлі ў нечаканым месцы5

Жанчына прадала кватэру, а праз пяць гадоў атрымала вялізны рахунак за камунальныя з яе1

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС25

Дырэктара рэчыцкага прадпрыемства, якога затрымлівалі з кайданкамі, выпусцілі на волю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны9

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць