Прапагандысты прачыталі новую лекцыю за Лукашэнку пад назвай «Дыктат? Ура!»
Азаронак і Лебедзева расказвалі жыхарам Рэчыцы пра тое, што «дыктатура — наш брэнд».
Чарговую дыялогавую пляцоўку — так у Беларусі называюцца прапагандысцкія лекцыі для бюджэтнікаў і супрацоўнікаў дзяржпрадпрыемстваў — праводзіць праўладная арганізацыя «Патрыёты Беларусі».
Гэтым разам лекцыя праходзіла ў Рэчыцы. Мадэратарам папрацавала вядучая БТ Ксенія Лебедзева, выступалі яе калега з СТБ Рыгор Азаронак, а таксама праўладны эксперт Дзмітрый Швайба.
Падбор тэмаў намякае на перадвыбарчую агітацыю за аднаго з кандыдатаў, якая, дарэчы, пакуль забароненая. Так, слухачам прапаноўвалася абмеркаваць «30-гадовы шлях незалежнай Беларусі» — нягледзячы на тое, што Беларусь атрымала незалежнасць 33 гады таму, дзяржаўная прапаганда сцвярджае, што нібыта рэальны суверэнітэт краіне дастаўся толькі з прыходам да ўлады Лукашэнкі.
Таксама сярод тэм — «дасягненні і ператварэнні ва ўсіх сферах: ад эканамічнай да сацыяльнай», «дыктатура — гэта наш брэнд». Аўтарам апошняй фразы з'яўляецца прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант, якая спрабуе надаць нармальнасць тэрміну «дыктатура» праз розныя культурныя формы. Напрыклад, нядаўна для Лукашэнкі напісалі «Баладу пра дыктатара».
Дарэчы, сам Лукашэнка блытаецца ў паказаннях наконт таго, ці можна называць яго дыктатарам. Так, у лістападзе ён заявіў, што ў Беларусі ёсць дыктатура, якую ён, праўда, назваў дыктатурай «справядлівасці і дабра». А зусім нядаўна ён раптам сказаў, што баіцца правадырства, а «дыктатура ў Беларусі немагчымая, таму што яна — не ЗША».
«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам». Хто пусціў гэтую дэзу?
Тур патлумачыў, што Лукашэнка меў на ўвазе, кажучы пра прызначэнне дырэктараў у прыватныя кампаніі
Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства
У 52 гады памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат
На «Марафоне адзінства» ў Магілёве Марзалюк граміў ворагаў словамі Караткевіча
Каментары
Які дыктатар такая і эканоміка.