Чаму Карпенка не можа пасадзіць Бондараву? Разважае Вольга Лойка
«Я не здзіўлюся, калі яна выявіцца штатным супрацоўнікам ФСБ. Проста ў якасці тролінгу беларускіх уладаў».
У першым выпуску новага нядзельнага аналітычнага ТОКу эканамічная аглядальніца і галоўная рэдактарка «Плана Б» Вольга Лойка выказала свой погляд на тое, чаму Бондараву не могуць прыцягнуць да адказнасці.
«Мяне вельмі замілоўвае, што яны (улады — НН) так і не могуць з ёй зрабіць нічога. Яны яе толькі звольнілі з газеты «Камуніст Беларусі». Я думаю, магчыма, яна сама пайшла, таму што яна ўсё ж такі прафесійная дармаедка», — заўважае Вольга Лойка адносна даносчыцы Вольгі Бондаравай.
Змаганне ўладаў з Бондаравай Лойка называе «забаўнай бітвай тытанаў» і іранізуе:
«Вельмі забаўныя пагрозы ўсіх прапагандыстаў, што вось зараз, вельмі хутка з ёй адбудзецца нешта вельмі нядобрае, і вы ўсе даведаецеся, што бывае з тым, хто публічна і нахабна распальвае. А з ёй не здараецца літаральна нічога. Яна працягвае».
Такая сітуацыя, на погляд аглядальніцы, толькі ўмацоўвае распаўсюджаную версію аб тым, што Бондарава можа быць супрацоўнікам ФСБ:
«Версіі пра тое, што яна штатны супрацоўнік ФСБ, яны, зразумела, з аднаго боку, забаўныя. А з другога боку я не здзіўлюся, калі нешта падобнае ў гэтым ёсць. Ну проста ў якасці тролінгу беларускіх уладаў: «Ну вось і што ты зробіш, калі ўсё тое ж распальванне будзе за рускую мову? Ну вось і паспрабуйце што-небудзь з ёй зрабіць».
«І Карпенка, і прапагандысты дзяржаўных газет усе цяпер уступіліся супраць яе ў маштабныя баявыя дзеянні. І нічога», — заўважае Лойка і дадае, што на яе погляд, улады не адважацца пасадзіць даносчыцу.
На пытанне, чаму не адважацца, калі прарасійскую актывістку Мірсалімаву пасадзілі, Вольга Лойка з гумарам адказала:
«Не ведаю. Магчыма, яна па пагонах вышэй».
«Не атрымліваецца. Некалькі прамых пагроз было агучана. Карпенка — не апошні чыноўнік у Беларусі. Калі ён табе наўпрост пагражае, я б, знаходзячыся ў Беларусі, ужо, напэўна, спужалася. Ды не напэўна. Мы ж разумеем, калі табе наўпрост гавораць: «Паслухай, твае вось гэтыя выказванні — распальванне. [Артыкул] 130 частка трэцяя (гэта таксама мой артыкул). Але Бондаравай за гэта нічога няма», — заўважае былая палітзняволеная.
Глядзіце цалкам:
«Дзе яны працуюць?» Камуніст Сыранкоў будзе скардзіцца ў пракуратуру і падатковую на Бондараву і кампанію
«На працягу 30 гадоў незалежнасці беларускамоўныя бюлетэні задавальнялі ўсіх». Камуністы абвінавацілі Бондараву ў распальванні варожасці на моўнай глебе
Дзермант заклікае расследаваць знешні фактар, які стаіць за дзейнасцю Бондаравай
«Нейкая шваль у Гродне». Марзалюк прайшоўся па Бондаравай і яе паплечніках
Каментары