Падчас інаўгурацыі Дональда Трампа адным з па-сапраўднаму шчаслівых і задаволеных людзей выглядаў член ягонай каманды, мультымільярдэр Ілан Маск. Увогуле ён вядомы сваімі экстравагантнымі паводзінамі, але ўсё адно многіх здзівіў.
Маск выступіў на прэзідэнцкім парадзе Трампа ў Вашынгтоне. Ён танцаваў, крычаў ад радасці, а ў пэўны момант выдаў нават прывітальны жэст, падобны да нацысцкага.
Такім жэстам раней у ЗША суправаджалі клятву вернасці ЗША. У 1942 годзе яго замянілі жэстам рукі на сэрца.
«Дзякуючы вам будучыня цывілізацыі забяспечаная. У нас будуць бяспечныя гарады — нарэшце бяспечныя межы, разумныя выдаткі. Базавыя рэчы. І мы адправім DOGE на Марс!» — сказаў Маск падчас сваёй прамовы, адзначыўшы, што «так адчуваецца перамога».
Ён таксама паабяцаў, што амерыканскія астранаўты ўпершыню ў гісторыі паставяць сцяг на іншай планеце.
«Павінны быць натхняльныя рэчы, павінны быць рэчы, якія робяць цябе шчаслівым, каб прачынацца і глядзець у будучыню», — адзначыў бізнэсовец, які цяпер будзе працаваць у створаным Трампам Дэпартаменце эфектыўнасці ўрада ЗША.
Падчас сваёй эмацыйнай прамовы ён абяцаў «ірваць задніцу» дзеля грамадзян краіны, сказаўшы: «Дзякуй, што зрабілі гэта магчымым».
Каментары
вот только не надо этих отбеливаний и словесных манипуляций,ради бога.
все адекватные люди уже давно знают кто он такой и какие у него интересы.
Zиганул он(два раза) так смачно что показалось на секунду что на сцену сейчас выбегут путлер,трамп и гитлер.