Здароўе1313

Папулярныя прэпараты Ozempic і Wegovy справакавалі зусім нечаканы эфект у жанчын

Звязана гэта з цяжарнасцю.

Ілюстрацыйная выява. Фота: Getty Images

Папулярныя ў свеце ін'екцыйныя прэпараты для пахудзення і барацьбы з дыябетам Ozempic і Wegovy нечакана спрыяюць цяжарнасці ў жанчын. Прычым з'явіліся выпадкі, калі цяжарылі, нягледзячы на супрацьзачаткавыя лекі ці нават дыягнаставаную бясплоднасць.

Аб гэтым піша навуковы часопіс Nature.

На гэты момант навукоўцы разглядаюць некалькі тлумачэнняў, як такое стала магчымым. Першыя эксперыменты паказалі, што ўвядзенне глюканападобнага пептыда-1 (GLP-1, гармон кішэчніка, які забяспечвае сінтэз інсуліну ў арганізме і адказвае за пачуццё насычэння), якое адбываецца падчас прыёму прэпаратаў Ozempic і Wegovy, моцна зніжае ўплыў кантрацэптываў.

Калі сумяшчаць прэпараты для пахудзення разам з супрацьзачаткавымі лекамі, то эфект ад апошніх зніжаецца да 66% пасля аднаразовага прыёму Ozempic ці Wegovy, бо гармон GLP-1, як аказалася, здольны стымуляваць у арганізме выпрацоўку лютэінавага гармону, які ўплывае на авуляцыю, высветлілі навукоўцы.

Далейшыя эксперыменты на пацуках наблізілі даследчыкаў да тлумачэння раптоўнага з'яўлення фертыльнасці ў бясплодных жанчын. Паводле адной з гіпотэз, аднаўленне метабалічнага здароўя бясплодных жанчын з прычыны прыняцця прэпаратаў для пахудзення магло нармалізаваць гарманальны баланс у іх арганізме і тым самым адрадзіць рэгулярную авуляцыю.

«Хоць пацукі і не з'яўляюцца людзьмі, але ў іх ёсць менструальныя цыклы з фазамі, аналагічнымі фазам у людзей. Нам яшчэ невядомы дакладны механізм аднаўлення фертыльнасці і ступень уплыву на яго з боку GLP-1, але мы амаль упэўнены, што сувязь ёсць.

Мы ўсе чакаем вынікаў наступных эксперыментаў, затаіўшы дыханне», — прызналіся даследчыкі.

Каментары13

  • Гы
    30.06.2024
    Глядзіш і ў Эйсмантшы штосьці атрымаецца з Азэмпікам
  • Каўнерчык
    30.06.2024
    Ёсік, ад Коленькі. Кроўнае раство
  • Контра Цепт
    30.06.2024
    Ёсік, ад Качанавай, тут да бабкі не хадзі, усё і гэтак зразумела

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны3

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка Лера Яскевіч расказала, як выйсці замуж за мяжой, калі ў вас скончыўся беларускі пашпарт7

Тарыфы на камуналку павялічаць сёлета ў два этапы1

Кіроўца аўтамабіля спрабаваў павярнуць направа з трэцяй паласы, праскочыўшы пад носам у тралейбуса ВІДЭА

Сталі вядомыя дакладныя лічбы новага ўтыльзбору. Вось якія аўто падаражэюць9

У Нацыянальным мастацкім музеі выставілі працы Z-мастакоў, прыкрыўшыся тэмай «Вялікай Айчыннай вайны»22

Былую каралеўскую сядзібу ў Гродне набыла царква «Слова Божае»3

Палітзняволеная блогерка Вікторыя Гусарава пасля суда выйшла на волю

Астраномы адкрылі новы астэроід. А пасля аказалася, што гэта аўтамабіль, які лятае ў космасе4

Прабіў талон, але ўсё роўна «заяц» — як такое магчыма4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны3

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць