Палітзняволеная блогерка Вікторыя Гусарава пасля суда выйшла на волю
Як піша «Гомельская вясна», блогерка паведаміла на сваёй старонцы ў інстаграме, што знаходзіцца дома.
Судовы працэс у дачыненні да Вікторыі пачаўся ў Гомельскім абласным судзе 17 студзеня. Ей была інкрымінаваная ч. 1 арт. 130 КК (распальванне варожасці). Справу разглядала суддзя Алеся Осіпава. Які прысуд яна вынесла Гусаравай — невядома.
Вікторыя — вядомая беларуская блогерка «gusarev_ka», яна мае больш за 32 тысячы падпісчыкаў у інстаграме і больш за 17 тысяч — у тыктоку.
Апошнія допісы дзяўчыны былі датаваныя вераснем — пад імі людзі пісалі, што яна знаходзіцца ў СІЗА. Пра яе затрыманне ўпершыню напісалі ў пачатку гэтага года.
Каментары