Культура77

Навукоўцы высветлілі, што людзі чытаюць Вікіпедыю абсалютна па-рознаму — усё залежыць ад узроўню адукацыі

Даследчыкі вызначылі тры асноўныя стылі цікаўнасці пры чытанні свабоднай энцыклапедыі. Праверце, да якога належыце вы.

Фота: Wikimedia Commons

Даследчая каманда з Пенсільванскага ўніверсітэта выявіла некаторыя адрозненні ў патэрнах узаемадзеяння з сайтам, калі вывучыла звычкі 482 760 карыстальнікаў Вікіпедыі з 50 краін свету. Пра гэта піша тэлеграм-канал cybulinka.

Навукоўцам стала зразумела, што тое, якому стылю пошуку інфармацыі людзі аддаюць перавагу, можа шмат сказаць пра культуру, у якой яны выраслі.

Выявілася, што ў краінах з нізкім узроўнем адукацыі і гендарнай роўнасці людзі часцей шукаюць толькі цесна звязаную з запытам інфармацыю. Гэты стыль даследчыкі называюць «паляўнічы» (hunter). 

У краінах з большай роўнасцю і даступнасцю адукацыі Вікіпедыю праглядалі шырэй, ахопліваючы разнастайныя тэмы.

Многія заходзяць пачытаць артыкул у Вікіпедыі, а пасля ў тэксце пстрыкаюць на спасылку, затым яшчэ раз, і з імпэтам чытаюць артыкул, які зусім не быў звязаны з тэмай іх першапачатковага пошуку. Гэты стыль атрымання інфармацыі даследчыкі назвалі «пляткар» (busybody).

Самым цікавым, па словах даследчыкаў стала тое, што яны змаглі пацвердзіць наяўнасць трэцяга стылю пошуку інфармацыі, якому яны далі назву «танцор» (dancer). У гэтым выпадку чалавек таксама пераходзіць ад тэмы да тэмы, але робіць гэта не выпадкова, а такім чынам, каб яны выбудоўваліся ў цэльную карціну.

Гэты стыль сведчыць пра творчы падыход і міждысцыплінарнае мысленне, што дазваляе бачыць сувязі там, дзе іншыя іх не заўважаюць. 

Аўтары мяркуюць, што такія вынікі сведчаць пра значны ўплыў культуры на цікаўнасць і пазнанне. Дакладна вызначыць, з чым менавіта звязаныя розніцы ў стылях пошуку, пакуль складана, але існуюць гіпотэзы.

Каментары7

  • efwef
    02.11.2024
    імхо, гэта значыць, што ў тых "з высокім узроўнем" больш вольнага часу і яны не працуюць у рэжыме аўралу.
  • Дмитрий
    03.11.2024
    Существует еще четвертый и самый распространенный. Но исследователи не смогли его найти, потому что эти люди вообще не читают :)
  • CV
    03.11.2024
    Мудры муж, ...той яе піша. Але гэта яўна не пра вас.

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны6

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы выкідалі гэтыя лупіны? Вось вам пяць ідэяў8

У Барысаве зацвіла вярба і распускаюцца падснежнікі ФОТАФАКТ4

Як выглядае самы прыгожы камп’ютарны клас у Беларусі ФОТЫ6

Дзе ў Беларусі самая дарагая зямля?1

«Не маглі ўзяць з сабой». Беларусы вярнуліся на радзіму і кінулі сабаку ў Варшаве13

«Сярод саюзнікаў Расіі Лукашэнка нават не на трэцім месцы ў спісе. Дзесьці ў раёне пятага»2

Блогерка Лера Яскевіч расказала, як выйсці замуж за мяжой, калі ў вас скончыўся беларускі пашпарт7

Тарыфы на камуналку павялічаць сёлета ў два этапы1

Кіроўца аўтамабіля спрабаваў павярнуць направа з трэцяй паласы, праскочыўшы пад носам у тралейбуса ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны6

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць