Меркаванні1818

Фрыдман: Лёс Асада паказвае, што Лукашэнку «арэшнікі» не дапамогуць

Прывід зрынутага дыктатара Башара Асада ўжо ходзіць па палацах Лукашэнкі і Пуціна, піша аглядальнік Аляксандр Фрыдман. 

Аляксандр Лукашэнка 9—10 снежня 2003 года з афіцыйным візітам наведаў Сірыйскую Арабскую Рэспубліку. У Дамаску адбыліся яго перамовы з Башарам Асадам 

Пасля крушэння дыктатуры Башара Асада будучыня Сірыі выглядае змрочна, піша Фрыдман. 

«Яна мае ўсе шанцы загразнуць на гады ў крывавым балоце грамадзянскай вайны і ператварыцца ў «новую Лівію». Так што за радасцю ў Хомсе, Дамаску і Алепа вельмі хутка рушыць услед працверажэнне, а ў Еўропу накіруюцца натоўпы бежанцаў, якіх у гэты раз у ЕС, верагодна, не пусцяць», — мяркуе аналітык.

Ён заўважае, што крах Асада наносіць сур'ёзны ўрон маскоўска-тэгеранскай «восі зла». 

Паводле слоў Фрыдмана, амбіцыйны фундаменталісцкі Іран паўстаў слабой рэгіянальнай дзяржавай, а разгром іранскага пасольства ў Дамаску можа стаць прадвеснікам эпахальных перамен у самой Ісламскай Рэспубліцы, рэжым якой трымаецца на штыках Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і іншых карных падраздзяленняў.

Масква ж пацярпела, мабыць, самае гучнае знешнепалітычнае паражэнне за межамі постсавецкай прасторы з часоў войнаў у Югаславіі і яшчэ раз наглядна паказала, што з'яўляецца тыграм, але папяровым тыграм, піша Фрыдман.

Аналітык лічыць крах Асада знакавым для іншых дыктатараў.

«Лёс Асада (незалежна ад таго, загінуў ён у авіякатастрофе ці стане «новым Януковічам») яшчэ раз пацвярджае, што ход маятніка гісторыі можна запаволіць (як гэта робіць Пуцін усе апошнія гады), але яго нельга спыніць. Пуцін і Лукашэнка ніколі не зразумеюць гэтую простую аксіёму. Яны могуць і далей запасацца «арэшнікамі», але «арэшнікі» не выганяць з іх рэзідэнцый прывіду… прывіду зрынутага дыктатара Башара Асада», — дадае Фрыдман.

Каментары18

  • Анатоль Старкоў
    08.12.2024
    Калі ўкраінская, ці натаўская армія пойдзе, то нічога не дапаможа, але ці пойдуць яны.
  • faddah ter stefanos
    08.12.2024
    сабацы сабачы нашыйнік
  • Летуценні
    08.12.2024
    Божа, які шчэ "маятнік гісторыі"? Сучасны свет працуе так, што цямны дыктатар з лаяльным атачэннем можа кіраваць удзячным насельніцтвам да смерці, калі яно не наважыцца вызваліцца. І апошняе рускамірным не свеціць, бо рускамірныя сябе не вызваляюць.

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны3

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка Лера Яскевіч расказала, як выйсці замуж за мяжой, калі ў вас скончыўся беларускі пашпарт7

Тарыфы на камуналку павялічаць сёлета ў два этапы1

Кіроўца аўтамабіля спрабаваў павярнуць направа з трэцяй паласы, праскочыўшы пад носам у тралейбуса ВІДЭА

Сталі вядомыя дакладныя лічбы новага ўтыльзбору. Вось якія аўто падаражэюць9

У Нацыянальным мастацкім музеі выставілі працы Z-мастакоў, прыкрыўшыся тэмай «Вялікай Айчыннай вайны»22

Былую каралеўскую сядзібу ў Гродне набыла царква «Слова Божае»3

Палітзняволеная блогерка Вікторыя Гусарава пасля суда выйшла на волю

Астраномы адкрылі новы астэроід. А пасля аказалася, што гэта аўтамабіль, які лятае ў космасе4

Прабіў талон, але ўсё роўна «заяц» — як такое магчыма4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны3

Пашынян: Мой дыялог з Лукашэнкам завершаны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць