Следчы камітэт пахваліўся, што «ідэнтыфікаваў 365 удзельнікаў акцый за мяжой»
Прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч, дэманстратыўна перабіраючы стос папер з нейкімі фатаграфіямі, заявіў, што рэпрэсіўным органам нібыта ўдалося аператыўна ідэнтыфікаваць 365 удзельнікаў акцый за межамі Беларусі, прысвечаных учарашнім «бязвыбарам».
«Ідэнтыфікаваныя 365 персанажаў, якія прынялі ўдзел у зборышчах у розных гарадах. Сярод іх: Уроцлаў — 11, Варшава — 203, Беласток — 18, Вільня — 29, Нью-Ёрк — 39, Прага — 11 і іншыя», — заявіў Сяргей Кабаковіч.
Паводле ягоных слоў, «у рамках расследавання крымінальнай справы іх дзейнасць задакументаваная, і прынятая пастанова аб прыцягненні фігурантаў да крымінальнай адказнасці, у тым ліку ў парадку спецыяльнай вытворчасці».
Таксама ва ўдзельнікаў акцый абяцаюць шукаць маёмасць на тэрыторыі Беларусі, «у тым ліку зарэгістраваную на іншых асобаў».
Пазняк задаволены «байкотам псеўдавыбараў» і бязлітасна праехаўся па канкурэнтах
Партыя, ад якой у КР ішло найбольш агентуры, заявіла пра непрызнанне Ціханоўскай
Кіраўнік МЗС Польшчы спытаў, ці хопіць у беларускіх турмах месца тым, хто не галасаваў за Лукашэнку
«Смеласці апярэдзіць старэйшага брата Пуціна хапіла толькі на некалькі гадзін». Фрыдман — пра вынікі выбараў
Каментары