Нацыянальны парк «Белавежская пушча» паведаміў на сваім сайце, што «ў студзені 2025 года адправіў 3 асобіны зубра (1 самец, 2 самкі) пакупнікам у Расійскую Федэрацыю».
Канкрэтны пакупнік чырванакніжных жывёл — ТАА «Хузангаеўскае» з Татарстана.
У паведамленні адзначаецца, што па выніках апошняга ўліку папуляцыя еўрапейскага зубра ў Белавежскай пушчы налічвае 790 асобін, і яна нашмат вышэйшая за аптымальную.
Гэта «дазваляе рэалізоўваць дзікіх жывёл суб'ектам гаспадарання на тэрыторыі РБ і за мяжой», тым больш калі купцамі «выкананыя неабходныя ўмовы для ўтрымання і гадоўлі зубра еўрапейскага ў напаўвольных умовах».
Каментары