Праваабаронцы атрымалі пацвярджэнне, што 30 студзеня быў вызвалены з-пад адміністрацыйнага арышту вядомы мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун. Ён адбываў суткі з 15 студзеня, піша «Гомельская вясна».
Уладзіміра Целепуна затрымалі 15 студзеня, а 17 студзеня адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы, у якой яго вінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкай» прадукцыі (ч. 2 арт. 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).
Дата вызвалення пацвярджае, што 69-гадоваму праваабаронцу тады прысудзілі максімальнае пакаранне, якое можна даваць па гэтым артыкуле — 15 сутак.
Праваабаронцы мяркуюць, што пераслед Уладзіміра Целепуна менавіта ў гэтыя дні звязаны з імкненнем ізаляваць яго на перыяд правядзення галасавання 26 студзеня.
Уладзімір Целяпун у апошнія гады неаднаразова затрымліваўся і раней.
Каментары