На новапабудаваным Нацыянальным футбольным стадыёне правядуць фінал Кубка Беларусі
Афіцыйнае адкрыццё арэны запланавана на май 2025 года. Раней у якасці даты здачы аб'екта ў яго пашпарце значыўся снежань 2024 года, аднак работы зацягнуліся.
У Доме футбола на пасяджэння выканкама Беларускай федэрацыі футбола 30 студзеня назвалі дату, калі на стадыёне пройдзе першы матч.
У адпаведнасці з зацверджаным планам футбольнага календара на футбольны сезон 2025 года, 24 мая на Нацыянальным стадыёне пройдзе фінальны матч за Кубак Беларусі па футболе. Ягоным удзельнікам пакуль толькі належыць высветліцца.
Раней паведамлялася, што гульні на Нацыянальным футбольным стадыёне планавалася запусціць матчам зборнай Беларусі са зборнай Расіі.
Што да новага сезону чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе, то ягоны першы тур запланаваны на 13-16 сакавіка.
Гульні на Нацыянальным футбольным стадыёне хочуць запусціць матчам з Расіяй
Міністр спорту назваў новую дату адкрыцця Нацыянальнага футбольнага стадыёна
Амаль дабудавалі — Нацыянальны стадыён у Мінску знялі з дрона ВІДЭА
На сцены абноўленага стадыёна «Трактар» у Мінску нанеслі арнамент ФОТАФАКТ
На Нацыянальным футбольным стадыёне выпрабавалі падсвятленне фасада ФОТАФАКТ
Каментары