Трагедыя адбылася ўчора ў вёсцы Елкі Рагачоўскага раёна.
Выратавальнікам паступіла паведамленне, што мужчына пайшоў на рыбалку і знік. Пры гэтым ён адправіўся рыбачыць на лодцы, а не на тонкі лёд.
Шукаць рыбака выехала дзяжурная змена Рагачоўскай выратавальнай станцыі Таварыства выратавання на водах. Цела мужчыны дасталі з мясцовага возера.
Выратавальнай камізэлькі на тапельцу не было.
Каментары