«Бранск», «Калуга» і «Ліпецк» хочуць гуляць у чэмпіянаце Беларусі па хакеі
«Бранск», як чакаецца, можа заявіцца на турнір ужо ў наступным сезоне.
Расійскі клуб «Бранск» у новым сезоне збіраецца заявіцца ў чэмпіянат Беларусі па хакеі. Улады Бранскай вобласці чакаюць заканчэння цяперашняга чэмпіянату, каб адправіць у Мінск усе неабходныя дакументы.
Патэнцыйная заяўка «Бранска» праходзіць этап узгаднення. Клуб, які цяпер выступае ў расійскім моладзевым першынстве, хоча гуляць у чэмпіянаце Беларусі па эканамічных меркаваннях. Заявіцца ў другую па сіле расійскую прафесійную лігу ВХЛ каманда не можа з-за адсутнасці фінансаў і занадта маленькай арэны, піша Mash.
Задумваюцца пра заяўку ў чэмпіянат Беларусі таксама «Калуга» і «Ліпецк» — яшчэ адныя прадстаўнікі мінорнай моладзевай лігі. Усе яны натхнёныя прыкладам смаленскага «Славуціча», які дэбютаваў у беларускай экстралізе ў гэтым сезоне. Расійскі клуб проста цяпер займае восьмае месца ў табліцы сярод 14 камандаў.
Каментары
Хаця... Калі спяюць пра Шчучыншчыну...