Каханне і сэкс2424

Як торт, фота ў ванне і святочны манікюр дапамагаюць раскрыць здраду? Сюжэты з жыцця беларусаў, якім пазайздросціла б Агата Крысці

Выпадкова даведацца пра здраду партнёра праз сацыяльныя сеткі? Такое здараецца часцей, чым вы маглі падумаць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Гісторыя дзяўчыны, якая выпадкова раскрыла нявернасць чужога мужа праз свой водгук на сумачку, уразіла шмат каго. Мы сабралі яшчэ некалькі сюжэтаў выпадковага раскрыцця здрады.

…водгукі

Вырашыла неяк перад Новым годам набыць сабе прыгожую бялізну — планавалі з мужам рамантыку. Зайшла я на старонку аднаго даволі не таннага брэнда, пачала глядзець фотаводгукі, што і як на жанчынах сядзіць. І раптам пабачыла дзяўчыну, якая сфатаграфавалася ў маёй ванне. Там нават набор маёй любімай касметыкі ў кадр трапіў. На эмоцыях скінула мужу скрыншот. Ён спачатку казаў, што гэта не нашая ванна — проста падобная. Потым пачаў нешта брахаць пра калегу, якая побач з нашым домам аблілася кавай і папрасілася зайсці, каб замыць сукенку.

У свой дзень нараджэння муж прынёс дамоў шыкоўны торт (відавочна, не з крамы) быццам бы ад калег. А праз некалькі дзён пабачыла здымак таго торта ў інстаграме кандытаркі, якая яго рабіла, з подпісам: «Кліентка замовіла для свайго каханага на дзень нараджэння».

У мяне ёсць пастаянная кліентка, якая замаўляе ўпрыгожванні. І водгукі яна любіць пісаць, здымкі дасылае. Карацей, проста мара любой майстрыхі. Мы ўжо амаль як сяброўкі. Аднойчы яна даслала мне фота з нейкага свята, каб чокер на сабе паказаць. На фота яна сядзела на каленях майго мужа (яго фота няма ў маім працоўным акаўнце), а яго рука была ў яе амаль што на грудзях.

…сторыс

Я рабіла нарошчаныя вейкі ў адной майстрыхі даволі доўга. Потым так атрымалася, што зрабіла перапынак прыкладна на год. І вось зноў вырашыла вярнуцца да гэтай працэдуры. Заходжу ў інстаграм майстрыхі і бачу, што ў яе ў «вечных сторыс» замацавана «раман з мужам кліенткі». Цяпер жа модна прасоўваць свае акаўнты праз асабістыя гісторыі. А я люблю чужыя драмы. Думаю, клас, зараз пагляджу як серыяльчык. Адкрываю, чытаю, хіхікаю. І вось на адной сторыс бачу фота мужчыны — твар закрыты смайлікам тыгра. Але на ім швэдар і куртка, якія я свайму мужу з Італіі прывозіла! Прыціснула мужа да сценкі — ён спрабаваў аднеквацца, але ў выніку прызнаўся.

— Я даўно жыву ў іншай краіне, але летам прыехала да бацькоў. Зайшла ў кавярню, замовіла каву, пачала запісваць сторыс. А потым пераглядаю відэа і бачу, што за мной нейкія закаханыя ледзь не ледзь не з'елі адно аднаго — так ужо цалаваліся, што здавалася, што яны вось-вось зоймуцца сэксам на стале. Я выклала сторыс у свой інстаграм (у мяне невялікі акаўнт толькі для знаёмых) і ў подпісы абурылася: «Як так можна сябе паводзіць у грамадскім месцы?!». Паскардзілася сяброўкам у наш чат і забылася. А праз некалькі гадзін мне пачынае пісаць абураны мужык з відэа — высветлілася, што гэта муж маёй аднакласніцы, якая ўжо паспела яму скандал закаціць.

— Некалькі гадоў таму цяпер ужо былы муж маёй сяброўкі выклаў сторыс фота з карпаратыву — кадр відавочна быў абрэзаны, а на яго плячы ляжала жаночая рука з даволі прыкметным манікюрам. Горад у нас невялікі — мы з сяброўкай вырашылі праглядзець акаўнты манікюршчыц. І ў адным сапраўды знайшліся рукі з такім манікюрам. Потым сярод лайкаў вылічылі дзяўчыну, якой і зрабілі той манікюр. А ўжо на яе старонцы хапала агульных фотаздымкаў з чужым мужам.

…рэкамендацыі

— Тры месяцы сустракалася з хлопцам, які ў нейкі момант адзін паехаў у адпачынак. Пакуль каханага не было, інстаграм падсунуў акаўнт нейкай блогеркі. Я пачала глядзець сторыс — і так даведалася, што хлопец у адпачынку зрабіў прапанову рукі і сэрца той самай блогерцы.

— Алгарытмы сацсеткі прапанавалі мне ролік аднаго даволі папулярнага блогера, які падыходзіў да парачак. Я пазнала на відэа свайго мужа, які ішоў за руку з дзяўчынай, пра якую ён мне шмат разоў казаў, што яна «проста калега».

…тыкток

— На працы быў завал, трэба было заставацца амаль да ночы, таму муж пайшоў на канцэрт, пра які мы даўно марылі, без мяне. Праз дзень ці два я вырашыла паглядзець, як усё прайшло, і пачала гартаць ролікі ў тыктоку. І вось у чарговым відэа дзяўчына паказвае, як танчыць, а побач з ёй мой муж горача цалуецца з маёй жа сяброўкай.

…дзіўныя паводзіны ў сацсетках

— Заўважыла, што з акаўнта майго мужа ў інстаграме раптам зніклі нашы сумесныя фота. Канечне, спытала, што адбываецца. Той пачаў казаць, быццам інстаграм іх сам выдаліў і нават пачаў пры мне пісаць скаргу ў службу падтрымкі. Я зрабіла выгляд, што паверыла. А сама наступныя некалькі месяцаў пачала аналізаваць, каго ён дадаў у сябры і хто яго пачне актыўна лайкаць. Так і выйшла на дзяўчыну, якая ў нейкі момант пачала выкладаць у сторыс фота і відэа з маім мужам.

Каментары24

  • Клоўну
    14.12.2024
    Траляля, ага-ага, здрада гэта зусім не крыўдна, калі прыхаваў, то маладзец, нічога дрэннага не робіш
  • Трололо
    14.12.2024
    Идиотизм и бесшабашное расписюнство людей в современном мире не перестает удивлять: ну, вы либо не изменяйте, либо мозги включайте; а если мозгов нет, то и измены не для вас. Как человек, уличивший свою тогда жену в измене после 16 лет вместе, возмущен гендерно однобокой подборкой историй.
  • Траляля
    14.12.2024
    Клоўну, я нигде не писал, что измена - это хорошо и давайте трахаться направо и налево. Но то, что человек даже не пытается скрыть измену от партнера, делает ситуацию обиднее и болезненее в разы

«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію10

«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію

Усе навіны →
Усе навіны

Былую каралеўскую сядзібу ў Гродне набыла царква «Слова Божае»3

Палітзняволеная блогерка Вікторыя Гусарава пасля суда выйшла на волю

Астраномы адкрылі новы астэроід. А пасля аказалася, што гэта аўтамабіль, які лятае ў космасе4

Прабіў талон, але ўсё роўна «заяц» — як такое магчыма4

«Белавія» дае зніжку на ўсе рэйсы з Беларусі

Статкевіча намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру8

Беларуска-анліфаншчыца, асуджаная ў Польшчы за шпіянаж, не прыйшла адбываць пакаранне і не заплаціла штраф8

З ЗША могуць дэпартаваць 323 беларусаў22

Жыхар Смілавіч паскардзіўся ў тыктоку на разбітыя вуліцы і «знакамітую лужыну». Што яму адказалі ўлады10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію10

«Твой і за магілаю». Знойдзеныя лісты Каліноўскага да каханай раскрываюць яго фенаменальную псіхалогію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць