Названыя топ-10 фармацэўтычных кампаній па аб'ёмах продажу ў Беларусі
Тры беларускія фармацэўтычныя заводы лідзіруюць па продажах на рознічным рынку Беларусі. Пра гэта падчас вэбінару па фармацэўтычнай галіне распавяла бізнэс-аналітык «Інтэлікс-М» Таццяна Валынец. Вэбінар быў арганізаваны кампаніяй REVERA сумесна з «Інтэлікс-М», PharmAssistance і 103.by.
На першым месцы па продажах за 11 месяцаў 2024 года аказаўся «Лекфарм» з продажамі ў розніцы на 182,35 млн рублёў. Другое месца заняў Барысаўскі завод медпрэпаратаў з 157,28 млн рублёў. Трэцяе — «Белмедпрэпараты» з 137,33 млн рублёў.
Далей у топ-10 ідуць:
- Славенская KPKA (118,28 млн рублёў),
- Sandoz (106,71 млн рублёў),
- «Фармтэхналогія» (93,78 млн рублёў),
- «Фармлэнд» (81,51 млн рублёў),
- BERLIN-CHEMIE (72,05 млн рублёў),
- Gedeon Richter (71,82 млн рублёў),
- «Мінскінтэркапс» (71,79 млн рублёў).
Найбольшы рост у рублях за 11 месяцаў мінулага года адносна аналагічнага перыяду 2023 года паказалі славенская KPKA (на 27,63%) і венгерская Gedeon Richter (на 27,57%). Меншы рост сярод лідараў адзначылі ў Барысаўскага завода медпрэпаратаў (на 8,66%) і «Лекфарма» (на 13,92%).
Гэтыя дзесяць кампаній займаюць 38,26% долі рынку.
Каментары