У Беларусі сёлета глядзелі порна з мілфамі, а ў Расіі — анальны сэкс
Папулярны партал Pornhub апублікаваў статыстыку наконт таго, якое порна глядзелі ў розных краінах свету ў 2024 годзе.
Пераможца ў сусветным рэйтынгу змяніўся. Летась найбольшай папулярнасцю карысталася лесбійскае відэа, але сёлета ролікі з аднаполым жаночым каханнем адкаціліся на чацвёртае месца.
Лідарам у свеце сталі відэа з мілфамі — жанчынамі ўзростам 33-44 гады.
На другім месцы па папулярнасці ролікі з анальным сэксам, на трэцім — японскае порна.
Варта звярнуць увагу і на гендарную розніцу. Жанчыны часцей за ўсё глядзелі лесбійскае каханне, а мужчыны — японскае порна.
А што наконт прыярытэтаў у розных краінах свету?
Перавагі беларусаў сёлета адпавядаюць сусветным трэндам — жыхары нашай краіны перадусім глядзелі відэа з мілфамі. Як і амаль усе суседзі — украінцы, палякі, літоўцы і латвійцы.
Для параўнання, у мінулым годзе беларусы часцей за ўсё глядзелі порна ў жанры cinéma vérité (ці проста рэаліці-порна) — ролікі, дзе прафесійныя порнаакцёры і порнаактрысы імітуюць звычайныя пары і робяць ухіл на натуральнасць абстаноўкі, як у сапраўдным жыцці (альбо гэта могуць быць рэальныя пары, чый сэкс здымаецца прафесійна).
А вось у Расіі ў 2024 годзе захапіліся відэа з анальным сэксам. Летась там глядзелі рускае порна, аднак цяпер яно выйшла з моды.
Цікава, што паступова расце колькасць жанчын-глядачак. У 2024-м гэта было 38% аўдыторыі порна-сайта.
Порна ў розных краінах Еўропы: у чым адрозненне
Навукоўцы высветлілі, у якой позе жанчыны часцей за ўсё атрымліваюць аргазм
«Пасля гэтых сэксуальных гукаў усё пагрузілася ў хаос». Скандал на лёсаванні Еўра-2024
«Муж сам папаўняе калекцыю». Беларускі расказалі, як у іх ложку з’явіліся сэкс-цацкі і якія
Венера за кадрам любіць іншы сэкс. Порназорка-беларуска расказала аб працы ў індустрыі інтымных фільмаў
Каментары