Шэйман расказаў пра Лукашэнку нявыдуманую гісторыю, пра якую нельга маўчаць. Навумчык: «Поўная ахінея»
Напярэдадні дня галасавання дзяржаўная прапаганда ў штодзённым рэжыме бамбардзіруе электарат агітацыйнымі фільмамі. На АНТ выйшла кіно са споведзямі топ-сілавікоў — якой была Беларусь у 1990-я і якой стала зараз.
Слова ўзяў і Віктар Шэйман, адзін з найбліжэйшых паплечнікаў Лукашэнкі яшчэ ў дапрэзідэнцкія часы. У 1994—2000-м ён быў дзяржаўным сакратарам Рады бяспекі Беларусі.
Шэйман расказаў у эфіры некалькі дзіўных гісторый.
«Былі моманты, калі абвяшчалі рэспубліканскія забастоўкі, рыхтавалі спыніць нашы прамысловыя прадпрыемствы, стваралі страйкавыя камітэты. Прэзідэнт асабіста прымаў удзел у размове з людзьмі, у тлумачэнні сітуацыі. Я памятаю, па даручэнні прэзідэнта збіраў [людзей], быў страйкавы камітэт, па-мойму, год 1995-ты быў. Была канцэртная зала «Мінск». Там мы змаглі сабраць прыблізна 800 чалавек, кіраўніцтва страйкавых камітэтаў з усёй рэспублікі. Заходзіць прэзідэнт, яго сустракаюць улюлюканнем, свістам. Прэзідэнт падымаецца на трыбуну, яму не даюць магчымасці выказацца. Прэзідэнт звяртаецца: «Вось я да вас прыехаў пагаварыць, калі вам патрэбна размова і тлумачэнне, я гатовы размаўляць. Калі не, я разварочваюся, з'язджаю». Зала патроху супакоілася.
Прэзідэнт сітуацыю ў эканоміцы давёў, якая сітуацыя, сапраўды, цяжкая сітуацыя была. Давёў, якія меры дзяржава ўжо прыняла, і што далей будзе рабіцца. І папрасіў: паўгода дайце часу, праз паўгода ўбачыце, што будзе змяняцца ў эканоміцы. Ставяць на галасаванне. Галасуюць — і працэнтаў 80 залы прагаласавала «за». 20% не пагадзіліся. Прэзідэнт спускаецца з трыбуны, да людзей, да яго падыходзяць — зусім іншая сітуацыя, абдымаюць, вітаюцца, нейкія просьбы, запіскі перадаюць. Я ўстаю з дзеючым прэм'ерам на той перыяд, Чыгір Мікалай Мікалаевіч, ён да мяне звяртаецца: «Вось, Віктар Уладзіміравіч, а акрамя Лукашэнкі так бы ніхто не змог сітуацыю развязаць». Я кажу: «Нарэшце да вас дайшло».
Ці адбывалася такое насамрэч? Інтэрнэт не памятае такую кранальную гісторыю, ды і ніякага суправаджальнага архіўнага відэа на АНТ не знайшлі. А вось былы дэпутат Вярхоўнага савета Сяргей Навумчык, які вядзе летапіс 1990-х, у размове з карэспандэнтам «Нашай Нівы» адназначна заяўляе: «Ахінея ад першага да апошняга слова».
«У жніўні 1995 года быў страйк супрацоўнікаў метро, які [міністр унутраных спраў Юрый] Захаранка падавіў, паклаўшы тварам у асфальт мінскі страйкам. Сустаршыня страйкама і дэпутат апазіцыі БНФ у Вярхоўным савеце Сяргей Антончык быў інтэрнаваны, мы — я, Зянон Пазняк, Валянцін Голубеў і мая жонка Галіна, якая была карэспандэнткай «Радыё Свабода» — двое сутак шукалі яго па ўсім Мінску, пакуль з кабінета кіраўніка камісіі Вярхоўнага савета па міжнародных справах я не пазваніў па спецсувязі памочніку Лукашэнкі Уралу Латыпаву і не прыгразіў, што калі праз гадзіну мы не ўбачым Антончыка, збіраем прэс-канферэнцыю і заяўляем, што Лукашэнка забіў дэпутата парламента. Спачатку збіў у Авальнай залі сярод іншых 19 дэпутатаў, а потым — аддаў загад забіць. Адначасова падрыхтавалі звароты да Клінтана і Ельцына. Сяргея адразу адпусцілі — яго ўтрымлівалі на тэрыторыі спецназу, у асобным пакоі пад дуламі аўтаматчыкаў.
Тады замест машыністаў электрацягнікоў метро, якія страйкавалі, Лукашэнка загадаў пасадзіць у кабіны чыгуначнікаў — а гэта зусім іншае, магло ў любы момант скончыцца катастрофай. З Масквы даслалі пару дзясяткаў штрэйкбрэхераў (машыністаў маскоўскага метро), якія замянілі беларускіх машыністаў-страйкоўцаў. Былі арыштаваныя і асуджаныя дзясяткі актывістаў незалежных прафсаюзаў, многія звольненыя з працы.
Што да «ўспамінаў» Шэймана, дык, паўтараю, ахінея. Увогуле, Лукашэнка ніколі не выходзіў да мітынгоўцаў ці страйкоўцаў. Ён любіў гэта рабіць, калі быў дэпутатам, каб патрапіць пад фота і тэлеаб'ектывы, але калі стаў прэзідэнтам — ніколі. Ва ўсякім разе я не ведаю такіх выпадкаў».
Да мітынгоўцаў Лукашэнка выйшаў у 2020-м годзе, калі прыехаў да забастоўшчыкаў на МЗКЦ. Што ён пачуў? «Сыходзь», жорсткія маты і выкрык «Афіцэр? Застрэлься!»
Каментары
И Шейман своим "воспоминанием" дает отмашку на такие сказки про дедушку Лукашенко.
Совсем плохи дела, если пришлось открывать консервы... Ермошина, Шейман с заученными сказочными историями, которые рассказывают на разных телеканалах и в аудиториях. Латыпов со сказкой про парашют в самолёте снялся сразу для БТ и ОНТ. Шейман даже поехал с гастролями по силовым коллективам (хотя вообще не является доверенным лицом Лукашенко и не имеет права агитировать за него) в генеральском мундире с шевроном Совбеза посетил УВД Брестского облисполкома. Чуют, что скоро придётся за всё отвечать своими шкурами. Не учли только Шейман, Швед, Кубраков, Синявский, Гора, Волков, Хренин, что нет у них никакого авторитета и уважения в обществе, ибо вся организованная преступность, с которой я тогда вообще не сталкивался, теперь не на улицах, а собрана возле Лукашенко.