З-за адсутнасці подпісу Венгрыі Еўрасаюз не змог апублікаваць сумесную заяву 27 сваіх членаў.
Прадстаўнікі Венгрыі заблакавалі сумесную заяву краін Еўрасаюза аб непрызнанні вынікаў выбараў у Беларусі, паведаміла Радыё Свабода са спасылкай на крыніцы ў Бруселі.
З-за адсутнасці подпісу Венгрыі ЕС не змог апублікаваць сумесную заяву 27 сваіх членаў. Замест гэтага вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас і еўракамісар па палітыцы добрасуседства і пашырэння Марта Кос апублікавалі сваю заяву.
У дакуменце, у прыватнасці, падкрэслівалася, што выбары 26 студзеня не з'яўляліся «ні свабоднымі, ні справядлівымі», а беларускі народ «заслугоўвае рэальнага голасу ў пытанні аб тым, хто будзе кіраваць яго краінай».
«Бязлітаснае падаўленне правоў чалавека, абмежаванні палітычнага ўдзелу і доступу да незалежных СМІ ў Беларусі пазбавілі выбарчы працэс усякай легітымнасці», — заявілі Калас і Кос.
Яны падкрэслілі, што Брусель працягне накладваць абмежаванні на беларускі рэжым, «адначасова аказваючы фінансавую падтрымку грамадзянскай супольнасці, беларускім дэмакратычным сілам у выгнанні і беларускай культуры».
Лукашэнку напісалі 86,82%. ЦВК агучыў папярэднія вынікі галасавання
«Прагаласаваў, бо на працы пужалі». Беларусы пра тое, як схадзілі на выбары
Кубракоў пахваліўся, што такіх спакойных выбараў ніколі не было
МЗС Германіі пра выбары ў Беларусі: Гэта сумны дзень для ўсіх тых, хто прагне свабоды і дэмакратыі
Акцыі супраць прызнання выбараў Лукашэнкі прайшлі ў розных краінах
Каментары